ЛЯСНА́Я, ДРЭВААПРАЦО́ЎЧАЯ І ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
сукупнасць галін прам-сці па нарыхтоўцы драўніны, яе апрацоўцы і перапрацоўцы. Уключае лесанарыхтоўчую прамысловасць, дрэваапрацоўчую прамысловасць, мэблевую прамысловасць, лесахімічную прамысловасць, цэлюлозна-папяровую прамысловасць. Выпускае дзелавую драўніну, піламатэрыялы, мэблю, клееную фанеру, драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, паперу, кардон, запалкі, каніфоль, шкіпінар і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)